Вітаем Вас на сайце беларускага паэта Максіма Танка

Вітаем Вас на сайце народнага паэта Беларусі Максіма Танка (Яўгена Іванавіча Скурко).

Максім Танк - адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры.

Паэт‑бунтар, паэт‑патрыёт, паэт‑сатырык, паэт‑філосаф, паэт‑наватар… А «па жыцці» надзвычай сціплы чалавек, які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў.

Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. А галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, - Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова.

Сябры, для Вас мы сабралі на гэтым сайце вершы Максіма Танка, біяграфічныя звесткі, а таксама рэцэнзіі на творы паэта.

Сайт створаны ў межах Нацыянальнага Паэтычнага Парталу.

Nike