Асаблівасці лірыкі Максіма Танка

Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнас-цю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватар-ствам. I ўсё ж галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць М. Танка, — Радзіма ў са-мых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова. На танальнасць ранняй паэзіі Максіма Тан-ка налажыла адбітак палітычная сітуацыя ў Заходняй Беларусі і асабісты лёс самога паэ-та: актыўны ўдзел у рэвалюцыйнай дзейнасці, арышты, турмы. Максім Танк як сапраўдны патрыёт, нацыянальна свядомы беларус з юнацтва ўключыўся ў барацьбу з ненавісным акупа-цыйным рэжымам панскай Полыпчы. I яго твор-часць была цалкам прысвечана рэвалюцыйнай барацьбе. Паэт апісвае шэрыя змрочныя хаты бе-ларускіх сялян, вузкія палоскі зямлі, цяжкую працу, якая не прыносіць ні радасці, ні здабыт-ку, бо плёнам яе карыстаюцца польскія ўлады. У вершы «На пероне» аўтар апісвае сцэну, не раз бачаную ім на чыгунцы: польскія паны вы-возяць з Беларусі ўсё, што толькі можна. Па-лякі няшчадна эксплуатуюць беларускіх сялян. Магчыма, яны адчуваюць недаўгавечнасць свай-го панавання на чужой зямлі. Прыроднае ба-гацце Беларусі яны прадаюць за мяжу, усё, што адымаюць у беларусаў, імкнуцца хутчэй перавесці ў грошы: На захад ідуць цягнікі — Лён, Жыта, Сасна і бяроза... Пералік таго, што вывозяць, аўтар дае не у адным радку, а выдзяляе. Гэта як бы пад-| крэслівае значнасць страт і горыч ад нахабна-га рабавання Радзімы. I раптам — нечаканы асацыятыўны вобраз: Гляджу і гляджу з-пад рукі, Як маладосць нашу вывозяць. Паэт у сваіх вершах увасобіў духоўны воблік прафесійнага рэвалюцыянера, перадаў свет Яго пачуццяў, думак, імкненняў і перажыванняў. Максім Танк паказвае непарыўную сувязь рэвалюцыянераў з народам, спачуванне працоўных іх самаадданай барацьбе. У вершы «Паслухайце, вясна ідзе...» нас кранае, пгго нават простыя з'явы прыроды паэт бачыць вачыма арыштаванага рэвалюцыянера, для якога кожны глыток свежага паветра — туга па волі, па магчымасці любавацца самымі звычайнымі і такімі недасягальнымі ў турэмных умовах праявамі абуджанай вясной прыроды. У вершы апісваецца турма, краты, цяжкія дзверы камер і жалезныя замкі на іх, няспынныя крокі стражніка ля сцен турмы. А за яе вузкімі вокнамі квітнее вясна, што падкрэслівае ненатуральнасць знаходжання людзей за кратамі, адарванасць іх ад жыцця. Малады вязень убачыў зранку ў акне незвьгаайны, поўны жыцця, маляўнічы куст бэзу: Расцвіў, агнём гарыць, Такім пахучым, мяккім, сінім: На дротп калючы, на муры, Як хустку, полымя ўскінуў. Пасля 1939 года, калі збыліся мары паэта аб аб'яднанні Заходняй Беларусі з усёй краінай, паэзія Танка напоўнілася новымі тэмамі і вобразамі. Але ўслаўляць стваральную працу савецкага на-рода доўга не давялося: пачалася вайна. Максім Танк балюча перажываў расстанне з Радзімай. У вершы «Хмары з захаду» ўсё нагадвае паэту боль і пакуты Бацькаўшчыны: і заходнія вятры, якія быццам скардзяцца на напаткаўшае Беларусь гора, і журавы, якія шукаюць выратавання ад пажараў родных вёсак пералётам на ўсход. У пасляваенны час тэмамі паэзіі Максіма Танка становяцца прырода, праца, унутраны свет чалавека, гісторыя і сучаснасць. Паэт вы-карыстоўвае разнастайныя паэтычныя формы: белы верш. Верш «Гравюры Скарыны» напіса-ны верлібрам. Ён невялікі па памеры, але па змесце не ўступае паэме. Паказваецца і дра-матычны лёс першадрукара, і яго творчасць, і любоў да Бацькаўшчыны. Верш напісаны вы-сокім стылем, вельмі эмацыянальны. У ім ар-ганічна спалучаюцца прадметы матэрыяльна-га свету з абстрактнымі паняццямі: «дрэва гісторыі», «любоў да народа». Да якіх бы тэм ні звяртаўся паэт: мір паміж народамі, Радзіма, мова, маці, экалогія, ства-ральная праца — усе яны прасякнуты любоўю да сваёй роднай Беларусі. Аўтар невядомыAir Force 1 High