Чытаючы вершы Максiма Танка...

Ёсць у сусвеце планета Зямля.
Ёсць на зямлi той краiна адна,
А ў той краiне - прыстанiшча, дзе
Сэрца званчэйшыя песнi вядзе.

М. Танк

Паэзiя Максiма Танка, народнага паэта Беларусi, сагрэта дабрынёй i даверам да чалавека. Яна выхоўвае ў чытачоў душэўную прыгажосць, высокую iнтэлектуальнасць, заклiкае да фiласофскiх роздумаў аб жыццi, аб чалавецтве. Для паэта вершы - гэта i прызванне, i праклён, i шчасце, i мука, i свяшчэнны абавязак.На працягу ўсёй сваёй творчасцi паэт iмкнецца знайсцi адказы на пытаннi чалавечага быцця : што такое жыццё i смерць, любоў i нянавiсць, iсцiна, вера, сумленне, дабро, шчасце?

У чым сзнс чалавечага жыцця ? I, безумоўна, адказы на гэтыя пытаннi самыя розныя.

Я прачытаў вялiкую колькасць зборнiкаў, як «След блiскавiцы», «Глыток вады», «Мой хлеб надзённы», «Каб ведалi», але больш за ўсiх мне спадабаўся зборнiк «Дарога закалыханая жытам».

Чытайчы вершы Максiма Танка, я даведаўся аб тым, што ў цэнтры ўвагi М.Танка заўсёды знаходзiцца чалавек. Агульначалавечыя адносiны да мацi, жанчыны выяўляюцца ў вершах «Рукi мацi», «Жыццё бабкi Уляны», «Голас». Гiмнам працавiтым матчыным рукам, якiя нiколi не ведалi адпачынку, можна назваць верш «Рукi мацi»:

Iх цалавала зямля
Сваiмi пясчанымi вуснамi
I каласамi;
Неба спякотай, вятрам, дажджамi
Iх цалавала.

Мацi з`яўляецца для паэта ўвасабленнем чалавечай дабрынi, высокароднасцi, сцiпласцi, увасабленнем вечнасцi.

У ваеннай лiрыцы М.Танка (зборнiкi «Вастрыце зброю», «Праз вогненны небасхiл») цэнтральнае месца займае вобраз Беларусi - партызанкi, паланёнай, але няскоранай. Паэт адчуў нiцi, што звязваюць вайну на перадавой з бацькоўскiм краем, перадаў трывожныя думы мацi, якiя чакаюць сыноў, жанчын, якiя ў думках разам з мужамi i братамi ў баi. У паэзii ваенных гадоў поруч з матывамi пагрозы фашызму выразна чуецца вера ў перамогу дабра над сiламi зла.

Пасляваенная паэзiя М. Танка вызначаецца тэматычнай шырынёй i разнастайнасцю, фiласофскай разважлiвасцю, маштабнасцю (зборнiкi «У дарозе»)

М. Танк задумваецца над сваёй творчасццю, прызначэннем паэзii, яе сутнасцю.

Сэнс сваёй паэзii М. Танк бачыць у цеснай еднасцi з жыццём людзей працы, з сённяшнiм жыццём, трывожным i неспакойным.

У вершах М. Танка ёсць прастата, высокая духоўнасць i неаслабная ўвага да людзей, да свету, да таго, пра што ён пiша. Здавалася б, напiсана некалькi радкоў, а ў iх - вопыт, скандэнсаванасць думак цэлых пакаленняў.

Творчасць М. Танка не з`яўляецца гiсторыяй цi ўспамiнам пра мiнулае. У ёй - будучыня, дзе жыве творчая, вечная душа - лiрыка.

Аўтар невядомы