Тэма народнага мастацтва ў паэме Максіма Танка «Люцыян Таполя»

У беларускай літаратуры, як і ў беларускім фальклоры, створана шмат вобразаў таленавітых людзей з народа. Усе яны авеяны народнай любоўю, гонарам і славай. Гэта і гусляр з паэмы Янкі Купалы «Гусляр», і хлопчык Сымонка з Коласавай паэмы «Сымон-музыка», і галоўны герой паэмы Максіма Танка «Люцыян Таполя». Кожны з гэтых вобразаў— увасабленне працавітасці і майстэрства беларускага народа, яго чуласці, дабрыні і бязмежнага таленту. Люцыян Таполя быў простым чалавекам. Але было ў ім адно, пгго выдзяляла гэтага чалавека сярод іншых, — незвычайны талёнт мастака: Пад яго рукамі, Бы ад нейкіх чараў, Ажывала наватп нежывое, Немагчымае рабілася магчымым... Што толькі не мог выразаць з дрэва або вылепіць з гліны Талоля: гуслі, балалайкі, розныя цацкі. А яшчэ — багоў. Толькі твары ў Люцыянавых багоў былі не боскія, а людскія. I таму багі яго былі болыы падобныя да сялян-землякоў. Рыхтуючыся да навагодняй батлейкі, Люцыян Таполя зрабіў Ірада з тварам свайго пана, а святую — з тварам вясковай прыгажуні Тэклі, якую кахаў і да якой некалі дарэмна сватаўся. Дазнаўся пра Таполева майстэрства біскуп Сямашка. Прыехаў, паглядзеў на яго працу і, раззлаваны тым, што селянін угнявіў багоў, загадаў Люцыяну самому знішчыць створанае. Акрамя таго, загадаў не брацца за сваё майстэрства дзесяць гадоў. Дзесяць гадоў! Для чалавека, які толькі і жыў сваім мастацтвам, гэта было амаль цэлае жыццё: Дзесяць год! За гэты тэрмін дрэва Дзесяць раз убор зялёны зменіць. Дзесяць пакаленняў салаўіных Выкалыша на сваіх галінах, Дзесяць залатых кругоў адложыць, Як пярсцёнкаў каля сарцавіны. Што тады казаць пра чалавека! Страшнейшага пакарання нельга было прыдумаць. Таму зразумела, чаму за гэты час Таполя змяніўся да непазнавання: стаў сівым, згорбленьш, не твар, а адны маршчыны. Бедалагу не пазнавалі нават землякі. Аднак, нягледзячы вГа знешнюю перамену, у душы Таполя не перамяніўся. Яго мастацтва жыло ўсе гэтыя гады разам з ім і выжыла. Каб адпомсціць ненавіснаму біскупу, Люцыян узяўся ўпрыгожыць яму палац. Тут, як нідзе, праявілася яго майстэрства. Ды толькі не сладабалася яно Сямашку, бо сярод тых пачвар і гадаў, што паўзлі па званіцы і сценах палаца, біскуп пазнаў і сябе. У роспачы Сямашка памёр. А яго служкі доўга шукалі Люцыяна Таполю паўсюль, але адшукаць не ўдалося. У вобразе Люцыяна Таполі Максім Танк увасобіў імкненні народа да сапраўднага мастацтва. Аўтар паказаў вялікую сілу мастацтва, якую нельга вытравіць з народа ніякімі загадамі. Сапраўднае мастацтва вечнае. Аўтар невядомыNIKE SB