Прысвячаю Пімену Панчанку
За дальнімі хмарамі
Хаты,
асверы,
юнацтва.
За даўнімі марамі
Гнацца яшчэ мне і гнацца.
Чаму-ж на расстайных гасцінцах,
Шляхах жураўліных,
Даўно перацвіўшая сніцца
У полі каліна,
Рыбацкія сеткі і пешні.
Сасновыя бруссі,
У баях адзвінеўшыя песні
Маёй Беларусі?
Мо' ўсё гэта — рэха жывое.
Што следам нясецца
Праз доўгія годы за мною
3 вятрамі па свеце?
Mo' ўсё гэта — тая-ж краіны
Чароўная сіла,
Што цягне з шляхоў жураўліных
Птушыныя крыллі?
I, пэўна, калі абарвецца
Яна і адзвоніць, —
Асыплюцца зоры на сэрца
Завеяй сцюдзёнай.
Таму, адыходзячы з хаты
У трагічнае лета,
Як сейбіт, што кінуў зярняты,
Я кінуў прыкметы.
Іх шмат. А чым больш іх, тым лепей,
Бо хто гэта знае:
Відушчым ці можа аслепшым
Дамоў завітаеш?
Тады табе кожнае дрэва
На родных разлогах,
І камень, і рэха напеву
He збіцца памогуць.
I добра, што мудрасці гэтай
Нас доля наўчыла:
Бо як-бы знайшоў свой палетак
3 вярбою пахілай,
I месца, дзе хата стаяла
3 страхою, як грэбень,
I цяглыя сосны ўздымалі
Вяршыні пад неба?
А гэта патрэбна, каб жыць нам,
Каб з ранаў акопаў
I з сэрца пакінуты змыць нам
Пажарышчаў попел,
Каб восенню – рана ці позна —
3 зярнятамі жыта,
У прадвечныя паўшы барозны,
Ізноў прарасці там.