Як толькі ноч і зор агні
Сплылі Беразіной,
На безыменнай вышыні
Зноў разгарэўся бой.
Пракляты немец поўз, як гад,
А мы вялі агонь,
Пакуль не стала у гармат
Снарадаў на яго.
Тады мо' дзесяць раз падрад
Нас абыходзіў ён,
Пакуль не выпаліў салдат
Алошні свой патрон.
Пачуўшы сілу, з крыкам «гальт»
Чорт бег на дрот, ламы,
Пакуль увесь запас гранат
He выпусцілі мы.
Адбіты, зноў лез, вёў агонь,
Як ашалелы выў,
Пакуль на чэрапе яго
Прыклад я не разбіў.
Калі-ж нічога не было
У нас ў руках, адны
На зрытых, знішчаных палях
Сінелі палыны, —
3 нас нехта ўспомніў, што насмерць
Кляліся мы стаяць
Правадыру і нашу чэсць
Грудзьмі абараняць;
Успомніў нехта, што ва ўсіх
Ёсць бацькаўшчына ў нас
I для якой вачэй сваіх
Нам замыкаць не час.
Мы ўсталі на брусвер-накат,
Хто жыў быў, і пайшлі,
3 крывёй заціснуўшы ў руках
To грудзіну зямлі,
To штык гартоўны... і тады,
Рвануўшыся, грудзьмі
Змаглі варожыя ралы
Прарваць, зніштожыць мы...
Нас і сягоння не спыніць,
Што дзень — то новы бой,
Што дзень — на іншай вышыні,
Над іншаю ракой.