Чаўны хмар наплываюць.
На каленях маіх
вадапад
узбураных кос.
He магу сабраць гэта золата дзіўнае,
асушыць перлы рос
на крылатых брызах маёй казкі.
Шопат слухаю вуснаў
і зайздрошчу чырвонаму шнуру караль,
што вясёлкай абвіў яе шыю.
Адпачні!
He скора адведаеш зноў,
калі вогнішча вецер распаліць
з асенняга лісця,
калі песень жывіца
ператворыцца ў цвёрды бурштын.
Ды ніяк не збяру
золата дзіўнае кос маёй казкі!
Ужо з-за курганоў
хмар чаўны наплываюць.
Мо' за табой столькі парусаў сініх
выслала і мора?