He завіце безыменным!
Загінуўшых за волю,
Над чыім курганам
Помніка няма.
Недзе ёсць вятры такія,
Што гудуць у чыстым полі,
Паўтараюць наша кожнае імя.
Недзе ёсць такія зоры,
Што над намі палыхалі,
Хаты або папялішчы,
Дзе мы некалі раслі;
Вусны матчыны, якія
Калыханкі нам спявалі,
Сэрцы матчыны, якія
Нас забыцца не маглі.
I ва ўсіх нас ёсць Радзіма,
Што імёны нашы помніць
I салюта громам гулкім
Паўтарае з году ў год,
I агнём на хмарах піша,
Азараючы у поўнач
Над гранітным
Маўзалеем неба звод.