Ёсць у сусвеце планета Зямля. Ёсць на Зямлі той краіна адна, А ў той краіне — прыстанішча, дзе Сэрца званчэйшыя песні вядзе. Хоць, як і ўсюды, такія ж і там Верасавішчы, пагоркі, лясы, Маланкамі скрэмзаныя валуны, Дажджамі аплаканыя курганы. Хоць, як і ўсюды, такія ж... Ды ўсё ж Тут нешта і надзвычайнае ёсць. I не разгаданае нікім У гэтым прыстанішчы родным маім. Нешта... аб чым толькі знае зямля I ў калыханцы сваёй нам пяе, Калі прыпадаем грудзьмі да яе.