Глухая партызанская дарога,
Зарослая ўспамінамі,
Зашыфраваная дзятламі,
Замаскіраваная лістападам,
Затканая павуціннем
Бабінага лета.
Яе няцяжка сёння абмінуць
Або — ў разводдзе —
і дамоў вярнуцца,
Калі не пільна ехаць.
Чаму ж абалал яе
Столькі курганоў?
Знаць, быў час,
Калі толькі яна
I вяла да жыцця.