Як толькі ў занятым пасёлку
Штаб немцаў і іх цягачы,
Цыстэрны, пантэры, гарматы
Прысталі на час адпачыць, —
Увысь з галубятні узняўся
Крылаты звястун-паштальён
I знік за палаючым стэпам,
За ўсходнімі хмарамі ён.
Не знаў шызы голуб, не ведаў,
Што ён выклікаць паляцеў
Агонь на падстрэшак пахілы,
На дом, дзе гняздо сваё меў.
Ён думаў: яго пасылаюць,
Каб ён у сваю старану
I сірат бяздомных і сонца
З шляхоў адступлення вярнуў.
I рад быў, калі пасля бою
Ўсё гэта вярнулася зноў,
Хоць сам у пажарах і ў дыме
Гнязда ён свайго не знайшоў.