Камяні

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Гасцей чакаў я, і яны
Загрукалі ў пapoг —
Усе камяні, ўсе валуны
Крутых маіх дарог.

На іх усіх сляды былі
Маіх юнацкіх сноў;
Па іх усіх шрамы ляглі
Ад хмар і ад вятроў.

Я кожны камень пазнаваў:
Калі сустрэў яго,
Калі на ім адпачываў,
Начлежны клаў агонь.

Вось гэты — ў роднай старане
Быў пад акном маім;
Вось гэтым — кінулі ў мяне
I след крыві на ім.

Але адзін валун з усіх
Мне незнаёмым быў.
Хто ён, адкуль, а дарог якіх
Няпрошаны прыбыў?

Адно, па снежнай белізне,
Па тым, як ён дыхнуў
Сцюдзёным змрокам на мяне
I ў сэрца заглянуў, —

Я здагадаўся што за госць
I чаркай прывітаў.
— Калі прышоў ты, ягамосць,
Дык пі! — яму сказаў.

Вось толькі нам няма аб чым
3 табою гаварыць:
Я ўжо дамовіўся ўначы
3 вятрамі у бары,

3 жывой птушынаю сям'ёй,
3 расталаю вадой
I з громам, каб яны вясной
Узялі мяне з сабой.