Яго сцежка-дарога
перавалаў не знала,
А нястомна ўздымалася
ўгору і ўгору:
Да надзеі і песні,
Да світання і сонца,
Да сяброўства і праўды,
Да чырвонага сцяга.
Вось ідзе наш Купала.
Толькі што ж гэта сцежка
Абрываецца раптам
П'едэстала гранітам?
Але ён — далей крочыць.
Нават і не заўважыў,
Што ён пераступіў
Цераз абрыў.
У бяссмерце.