Матыль

Яшчэ не ацэнена

Дзень залаты
цёплым сонцам заліты.
Лётаў матыль
сінякрылы над жытам;

лётаў, як сон,
над калоссямі нізка,
як перазвон,
над малою калыскай.

Слёзы мігцяць
ад тугі і бяссілля, –
хоча дзіця
матыліныя крыллі.

Маці-жняя
пацяшае малога:
– Доля твая
яшчэ спіць на дарогах...

Я вось дажну
паласу, сіраціна,
і раскажу
пра палёт матыліны.

Будзеш і ты,
сынку, лётаць высока...
Дай зараблю
я на хлеб табе, сокал...