Межы, дзе глянеш — ўсё межы...
Глушыцца слова і гук.
Колькі ёсць поглядаў свежых,
братніх працягнугых рук!
Хмарыцца ўсё яшчэ вечар,
шлях засцілае імгла, —
колькі у кожнай сустрэчы
ласкі, зары і цяпла!
Бродзяць паўночныя сагі
з песенным нашым віном, —
колькі не выпітай брагі
ў нас за супольным сталом!
Хочацца сціснуць далоні,
ў поглядзе дружбу спаткаць,
поўныя накіпам, звонам
хмельныя чары падняць,
высекчы іскрамі гукі
з нашых цымбалаў жывых,
на’т калі зраняцца рукі
дротам на межах глухіх.