Міны

Яшчэ не ацэнена

Там, дзе вячэрняй гадзінай
Гальку абмыла зарой,
Дрэмяць нямецкія міны,
Як чарапахі, гурбой.

Выгнала бурнае мора
Іх сярод дзюн іржавець,
Іх, каму ў сініх прасторах
Сняцца лінкоры і смерць.

Сняцца аглохшыя рыбы,
Стогны у далях марскіх.
Сняцца узнятыя дыбам
Хвалі ад выбухаў іх...

Толькі савецкім мінёрам
Вырваны джалы у мін.
Плешчацца мірнае мора,
Песня плыве ўдалячынь.

Вецер калыша байдаркі,
Свішча у мінах пустых.
І палахлівыя чайкі
Адпачываюць на іх.