Мой каўчэг –
Толькi больш загружаны,
Як Ноеў.
Бо i пасланцамi
Розных плямён i народаў
З iх засляпеннямi i разладамi –
Перадаюць з рук у рукi,
З пашчы ў пашчу
Штормы,
Тайфуны,
Цунамi.
Амаль кожны дзень
Я выпускаю па пары
Галубоў-разведчыкаў
У пошукi
Мiрнага прыстанiшча.
Але пакуль што
Ўсе яны прыносяць –
Не зялёныя галiнкi
Пальмы цi алiвы, –
А атручаныя
Промнi блiскавiц
Хiрасiмы,
Нагасакi,
Чарнобыля,
Пачарнелыя каласы збажыны
I гарачыя ад крывi
Гiльзы патронаў.