Быў чэрвень.
Эшалоны рана
на фронт спяшаліся, ішлі,
прыбраныя цвятамі Казахстана,
сібірскай хвояй, сінявой ліманаў,
калоссямі украінскай зямлі.
На абгарэлых на перонах нашых
іх сустракала шмат сірот і ўдоў.
Усе яны успаміналі паўшых
сваіх бацькоў, сваіх братоў, сыноў.
Байцы сціралі пыл зялёнай мятай
згарачых касак, хлеб дзялілі свой.
Боль забываючы, дзіця рукой
цягнулася пагладзіць ствол гарматы.
Мінулі дні...
Мы зноў на месцы тым,
дзе ўсё тады заслаў агонь і дым,
дзе шквал прайшоў варожай чорнай сталі.
З-пад першых снегавых праталін
сінее рунь.
Не, не ад гора мы
прыпалі да зямлі радзімае грудзьмі,
але ад радасці, што не дарма тут
выходзілі насустрач цягнікам,
і недарма дзіцячая рука
цягнулася да нас і да гарматаў.