Азвярэла стогне мора,
Гоніць хвалі напралом.
Міма замка Эльсінора
Мы плывём.
А пад намі ў тонях сініх,
Прытаіўшыся ля дна,
Караблёў чакаюць міны,
Што пакінула вайна.
Кожны час хаўтурным звонам
Могуць прагрымець яны,
Заглушыўшы чаек стогны,
Пахаваць у глыбіні.
Вечар поўны ценяў, жахаў,
Кожны ў далячынь глядзіць —
На крывавы сонца захад:
Быць, не быць?