Заснулі вы, сокалы, рана
ў курганах пясчаных, спакойных
між сцежак закінутых польных,
ў краіне палос і туманаў.
Пад небам шырокім і сінім
над вамі схіліліся ліпы,
і вецер адцвіўшым язмінам
пясок залацісты асыпаў.
Спакойна... ніхто тут не можа
збудзіць ваша гора былое.
Адны толькі матчыны слёзы
яшчэ не даюць вам спакою, —
таму, што ў радзімай старонцы
шчаслівымі, лепшымі днямі
век будзеце вы курганамі
глядзець ў ненагляднае сонца.