На докі сыпле дождж, як сажа,
шумяць на беразе турысты.
Агні, сарваўшыся з вітражаў,
плывуць ракой з асеннім лістам.
Сягоння параходы выйдуць
ў дарогу дальнюю на радасць,
і мне б героем Маін-Рыда
паплыць ў такое такое-ж Эльдорадо,
дзе салаўі, а не бараны,
складаюць звонкія напевы,
дзе не артыкулы - бананы
растуць, красуюцца на дрэвах,
дзе не рабіліся-б аблавы,
на дзень, на ноч мо’ раз па дваццаць,
дзе на’т паэты маюць права
хадзіць па вуліцах, смяяцца.