Паслухайце, вясна iдзе.
Звiнiць ў маiм акне жалеза.
З вiнтоўкай стражнiк ноч i дзень
Пiльнуе куст пахучы бэзу.
А ён расцвiў агнём гарыць,
Такiм пахучым мяккiм сiнiм
На дрот калючы на муры,
Як хустку полымя ускiнуў.
Я цiха разбудзiў другiх.
Ад слёз сiнелi вочы бэзам.
I недзе хруснула ў худых
Руках iржавае жалеза.