Перагледзяць, памацаюць слова
і панюхаюць, можа, раз пяць.
За працяжнік, за пункт каляровы
канфіскаты наложаць пячаць.
Папытаюцца — можа знаёмы
той ці іншы замоўкшы паэт,
і ці даўна знаём з Апалонам,
з Дыяпісам, з Сатырам і Зет?
I пайдуць — да наступнай візіты...
Толькі вочы бяссонна гараць,
і не ўбачыш, як дзень перажыты
зноў крывёю сплывае з пяра.