«Эй кабы йо ведзял»
(3 славацкай народнай песні)
Эх, каб ведаў я, хлапчына,
Дзе мая блукае доля, —
Абышоў-бы паланіны,
Усё горнае прыволле,
Пакланіўся-б ёй у пояс
I у госці запрасіў-бы,
Ранняй, позняю парою
Частаваў яе, паіў-бы.
Эх, каб ведаў я, хлапчына,
Па якіх палях, дубровах,
Па якіх шляхах дзяўчына
Мая ходзе чорнаброва, —
Са сваімі юнакамі
Паляцеў-бы я да мілай.
— Будзь, — сказаў-бы, — сэрца, з намі!
He схацела-б — ўзяў-бы сілай.
Эх, каб ведаў я, хлапчына,
Дзе схаваныя ў магнатаў
Бочкі поўныя і скрыні
Срэбра, золата, дукатаў, —
Сваёй востраю цюпагай
Я разбіў-бы іх, рассыпаў,
Каб меў кожны брат-бадзяга
Пагуляць за што і выпіць.
Эх, каб ведаў я, хлапчына,
Калі мой пагасне месяц,
На якой ў бары хваіне
Гайдукі мяне павесяць, —
Атуліў-бы усё вецце
Аксамітам, шоўкам алым,
Каб мякчэй было па смерці
Галаве ляжаць удалай.
Эх, каб ведаў я, хлапчына,
На якіх ка гуслях людзі
Зложаць пра мяне быліну,
Спяюць песню, не асудзяць, —
Я абмыў-бы тыя струны
Сваймі чыстымі слязамі,
Аблакамі, ветрам шумным,
Татраў белымі снягамі.