Помни это заклинанье,
Нил, мой Нил!
Вл. Маякоўскі
Плывуць стругі, плыты, плыты —
сасновы звонкі лес,
шырокі месяц залаты
і берагі ў імгле.
Ў стырню ўпіваецца рука,
і так за днямі дні.
Гэй, воды, быстрая рака,
Назад лепш павярні!
На пнях не марыць аб красе,
гарыць жывіца ран,
калі такія ты нясеш
дары за акіян,
калі ад вострага смыка
лес, таючы, звініць.
Гэй, воды, быстрая рака,
назад лепш павярні!
Тавар ўзамен дадзім другі,
нямала, сотні тон! —
вяровак кручаных тугіх,
жалеза з рук, з акон.
Павер напеву стырніка,
плыты, плыты спыні!
Гэй, воды, быстрая рака,
назад лепш павярні!