Яна Райніса магіла.
Эпітафія на камні,
Што устане дужым ён
Насустрач сонцу.
Побач з ім ляжаць салдаты
Рускія і беларусы,
Што прынеслі сонца волі
На балтыйскае ўзбярэжжа.
Я гляджу, як на магілах
Устаюць густыя травы,
Прарастае лес дрымучы,
Як збываецца прароцтва.
Я спяшаюся дадому,
Бо калі лунае слава
І ўзняліся мачты сосен, —
Да бяссмерця міг застаўся.
Дома сіраты пытаюць,
Ці бацькоў іх дзе не бачыў.
Я кажу: — Ідуць яны ўжо
Разам з Райнісам у госці.