Калісьці і я ў славутых
Шаманаў вучыўся замовам
I верыў ва ўсемагутнасьць
I ў сілу чароўную слова.
Ды пераканаўся потым,
Што слова тады мае сілу,
Калі яно зрошана потам
I з праўдай людской здружыла.
Таму я і кінуў у прысак
Шаманскія прымхі ды бубен,
А з сэрца свайго слова высек,
Што ляжа пад новыя зрубы.