Прыйшлі майстры ў былы Шэкспіра дом,
Каб адрамантаваць вуглы старыя.
I іх сякераў перастук і гром
Абрушыўся на сцены векавыя,
Пашчэрбленыя часам і дажджом,
I разбудзіў дні Страдфарда былыя,
Калі паэт тут бегаў хлапчуком
I слухаў, як норд-ост шалёна вые.
Я ля майстроў спыніўся. Прывітаў.
Здзівіліся нямала, што з-за свету
Прыехаў, каб наведаць дом паэта.
Тут нехта з трэсак вогнішча расклаў.
Я асцярожна з іх адну падняў,
Якая аказалася санетам.