Зарой прапяялі асверы.
Вясенняя зораў сяўба
расой ападае на верас,
на песню: «А ў полі вярба»...
3 здзіўленнем глядзіш чорнабровым.
У поглядзе жар залаты.
Кажу: ёсць пралескі ў дуброве...
He верыш, не слухаеш ты.
Расы бы баішся, а можа
палохае ветру жальба?
Маніш ты чароўна-прыгожа,
як песня — «А ў полі вярба»...
He смейся, кажу без дакору, —
засталася мала да дня, —
чыйго ты далонямі ўчора
з крыніцы паіла каня?