Нехта крычыць мне,
Што лодкі прывязываць трэба,
Хутчэй уцякаць з узбярэжжа,
Пакуль не разгневаўся шторм.
Хвалі ўзняліся
I сонца вячэрняе з неба
Змылі і кінулі ў мора,
У рокат, у гром.
Ноч наступіла.
А я ўсё ўглядаўся ў прасторы,
Пакуль штармавая
Не ўдарыла хваля ў баркас,
Пакуль мне не ўпалі на вусны
Салёныя зоры,
Пакуль не патонулі ў хвалях
Агні маяка.
Пакуль не пачуў я,
Што недзе ты песню спяваеш
Пад цяглай сасною,
На беразе Нёмна крутым,
Хоць горы стаялі,
Сяброўка мая дарагая,
Хоць мора шумела
Між сэрцам маім і тваім.