Сінее высокі абрыў.
На кручы стагоднія дрэвы.
Над імі паводка зары,
Вятроў несціханых напевы.
Тут спяць, на ўзбярэжжы
Дзвіны, кутузаўскія ветэраны,
Салдаты Айчыннай вайны:
Героі-байцы, партызаны.
Сінее высокі абрыў.
Стаіць абеліск на вяршыні.
На ім у праменнях зары
Арол свае крылы раскінуў.
Mo камень ён гэты хацеў
Падняць з плеч кургана-магілы
Ці з сдавай да сонца ляцець,—
Ды толькі не здужалі крылы.
I ён кіпцюры свае ўбіў
У помнік, абліты зарою;
Раскінуўшы крылы, застыў
На варце спачыўшых герояў.
Таму тут ніякай парой
Сцярвятнік-крумкач не бывае,
Усе буры ідуць стараной,
Усе хмары курган абмінаюць.