Вернасць

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Відаць, той,
Хто вычараваў яе з мармуру,
Паабяцаў быў
Да яе вярнуцца.

Бясконцыя дні, месяцы,
Гады
Яна яго чакае.

Нат калі надрываліся
Гудкі паветранай трывогі
I ўсе хаваліся ў траншэі,
Бамбасховішчы —
Яна
Заставалася на месцы.

I калі многія
З агнём ахопленага горада
Эвакуіраваліся,
Яна не пабегла на вакзал.

I нат калі ворагі
Крычалі «хэндэ хох!»
I аўтаматная чарга
Свінцом ёй апаліла грудзі,—
Яна не падняла сваіх рук.

Цікава, хто паклаў
Ля статуі
Параненай багіні
Ружу?