Я, можа, сотню раз прайшоў
па роднай старане,
прастор і даль яе шляхоў
даўно знаёмы мне.
Чуў, як у цемры векавой
стагнала у ярме,
і ўсходы руні маладой
касіла градам смерць.
Я межы бачыў, на якіх
нядолі рос асот,
муры астрожныя і ў іх —
зняволены народ.
На могілках і ўсюды быў,
дзе хмараў цень лягла.
дзе толькі песня барацьбы
са мной прайсці магла.
Таму прастор калгасных ніў,
свабодная зямля,
і нашы сонечныя дні
век славіць буду я.
І як не пець, калі вясну,
што растапіла снег
і ажывіла старану,
сустрэць прышлося мне?
Сустрэць не схіленай сасной
над польным курганом,
не адзвінеўшаю струной
і на’т – не старыком.
Зрок ясна бачыць прад сабой
шляхоў і рэк узор,
над Маўзалеем, над зямлёй
праменне вечных зор.
І голас гулкім серабром –
пяеш – звініць ўдалі,
ў трэль салаўіную ці ў гром,
ў любую песню лі.
Яна скупаецца ў жытах,
высокіх і густых,
яна зайграе у барах
на соснах залатых.