Ведай, што заранкай
Ты ўзыходзіш светлай.
(Гарсія Лорка)
Я не ведаў хто ты,
Хоць слядоў шукаў
Па густых чаротах,
Між купальскіх траў.
Позірк твой гарачы
Я начной парой
У кожнай зорцы бачыў,
Кветцы палявой.
Вуснаў тваіх дотык
Адчуваў я на'т
Праз дажджы і слоту
У позні лістапад.
Да твайго прыходу,
Абяцалі мне,
3 вечара да ўсходу
Салаўі звінець,
Вырай жураўліны
За ракой трубіць
I ўсе арабіны
У белым цвеце быць.