Я помню, калі быў слязой
дажджавой
На чэрствай шчацэ валуна,
Калі быў звычайнай травой-муравой,
Якую збудзіла вясна;
Я помню, калі пад свінцовай пургой,
Прыпаўшы грудзьмі да зямлі,
быў зямлёй,
Не ведаю толькі, ці ўспомняць яны
Мяне калі-небудзь і гэтыя дні.