Яны

Яшчэ не ацэнена

Калі ў гарне агнём вясёлым
заззяюць зор, камет вуглі
і ўскалыхне сталёвы молат
зямлю сырую і Алімп, —
за сны, ікаравы надзеі,
застыўшую на крыллях кроў,
за звон кайданаў Праметэя,
за дым афярны алтароў, —
у кузню долі чалавека
з усякіх сцежак і дарог
яны прыдуць у нашу Мекку
прасіць і каяцца ў грахох.