Журавель і чапля

Сярэдняя: 4.3 (19 галасоў)

Ha адным канцы балота
Была хата Жураўля,
На другім канцы балота
Чапля шэрая жыла.

Надакучыла сівому
Жыць самотна Жураўлю.
Блукаць каля буралому
Па балогнаму гніллю,

Слухаць жаб неугамонны
Рогат, шум у трысніку,
Перагуды, перазвоны
Камароў у талаку.

Вось задумаў ажаніцца
Ды на Чаплі Журавель
І пайшоў да маладзіцы
Па імшарах, па дрыгве.

Ляпу-чапу, ляпу-чапу, —
Журавель ідзе-брыдзе,
Праз сем дзён прышоў да Чаплі
I гаворьць: — Добры дзень!

Ці не хочаш за мяне ты
Выйсці замуж? — А яна
Кажа: — Што ты, — кажа, — гэта
Сабе выдумаў сп'яна!

Непрыгожы, доўганогі, —
Лепш ідзі адкуль прышоў! —
I пабрыў сваёй дарогай
Сумны Журавель дамоў.

Ды адумалася Чапля,
Што дарма за Жураўля,
За балэтнага суседа,
Яна замуж не пайшла.

Ляпу-чапу, ляпу-чапу, —
Ў хату Жураўля ідзе.
Праз сем дзён прыходзіць Чапля
I гаворыць: — Добры дзень!

Ці не возьмеш мяне ў хату? —
Журавель ёй кажа: — He!
Дзе з такой, як ты, чубатай,
Паказацца ў свеце мне?

Шыя выгнута вужакай,
Хараства ні ў чым няма!
І убор твой аніякі,
I нягодная сама.

Калі Чапля з хаты вышла,
Журавель пашкадаваў,
Што пакрыўдзіў яе лішне.
Што за жонку не узяў.

Ляпу-чапу, ляпу-чапу, —
Па дрыгве і па вадзе
Ізноў сватацца да Чаплі
Журавель ідзе-брыдзе...

I так ходзяць яны ў сваты
Цэлы свой птушыны век,
I стаяць іх воддаль хаты
Па канцах балот і рэк.